Міліцыя затрымала 8 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць пісьменьнікаў

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну затрымалі восем чалавек каля будынку Вярхоўнага суду. Маладыя людзі ладзілі акцыю падтрымкі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у той час, калі суд разглядаў справу аб ліквідацыі гэтай арганізацыі.
Прадстаўнікі апазыцыйных моладзевых рухаў дэманстратыўна чыталі кніжкі беларускіх пісьменьнікаў.

Усіх затрыманых даставілі ў аддзел міліцыі на вуліцы Карла Маркса. Міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі затрыманых і потым усіх адпусьцілі.