Радыё Свабода На лётнішчы Менск-2 сёньня раніцкай прызямліўся самалёт з гуманітарным грузам з ЗША. Гэта мэдыкамэнты на агульную суму 5 мільёнаў даляраў.
Мэдыкамэнты прызначаныя для пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы. Іх накіравалі ў Менск дзьве дабрачынныя амэрыканскія арганізацыі: "City Hope" і "Heart to Heart". Спонсарам грузу выступіў Дзярждэпартамэнт ЗША. Больш за 12 тысяч пацыентаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі змогуць атрымаць патрэбныя ім лекі.
(Падрабязнасьці і фотарэпартаж)
(Падрабязнасьці і фотарэпартаж)