Польскі Сэйм заклікаў вызваліць Мілінкевіча і іншых лідэраў апазыцыі

Радыё Свабода Польскі Сэйм а 22-й гадзіне паводле менскага часу адзінагалосна прыняў рэзалюцыю, у якой асуджаюцца арышты лідэраў беларускай апазыцыі і ўтрымліваецца заклік неадкладна вызваліць іх.
Дэпутаты зьвярнуліся таксама да ўраду і міжнароднай супольнасьці з заклікам націснуць на афіцыйны Менск, змушаючы беларускія ўлады да шанаваньня міжнародных дэмакратычных стандартаў.

Раней у чацьвер Сэйм прыняў ухвалу ў справе 20-й гадавіны чарнобыльскай аварыі.