Радыё Свабода, Менск У Салігорску аштрафаваныя на чатыры базавыя велічыні (124 тысячы рублёў) бацькі школьнікаў Івана і Ільлі Шылаў.
Рашэньне пра пакараньне прыняла адміністрацыйная камісія ў справах няпоўнагадовых пры Салігорскім гарвыканкаме. На паседжаньні разглядаўся пратакол, складзены сталічнымі міліцыянтамі. Паводле дакумэнту, 15-гадовы Іван і 13-гадовы Ільля бралі ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, выкрыквалі “Жыве Беларусь!” і “Далоў Лукашэнку!”
24 сакавіка Іван і Ільля Шылы ўдзельнічалі ў акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску і былі затрыманыя падчас разгону намётавага лягеру.
Школьнікаў адвезьлі ў турму на Акрэсьціна, але празь некалькі гадзін адпусьцілі. Тады іхнага бацьку Ўладзімера Шылу, які таксама быў на Кастрычніцкай плошчы, пакаралі 10-ці суткамі арышту ў Жодзінскай турме.