Радыё Свабода Заўтра, 28 красавіка, у Санкт-Пецярбурзе маюць адбыцца перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Паводле прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі, у ходзе сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе сярод іншых будуць абмяркоўвацца пытаньні разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў, двухбаковых гандлёва-эканамічных дачыненьняў і ўзаемадзеяньня на замежнапалітычнай арэне.