Чарнобыльскую тэму абмеркавалі ў Эўрапарлямэнце

Радыё Свабода Сёньня ў Эўрапейскім парлямэнце адбыліся дэбаты “Дваццаць гадоў пасьля Чарнобыля: высновы на будучыню”. Дэпутаты, якія прамаўлялі ў парлямэнце, выказалі спачуваньне сваякам ахвяраў катастрофы.
Брытанец Грэхам Уотсан заявіў, што да колькасьці ахвяраў Чарнобылю трэба дадаць больш за тысячу пацьверджаных выпадкаў сьмерці на рак, а таксама больш за 93 тысячы ахвяраў іншых хваробаў, якія былі выкліканыя радыяцыйным выпраменьваньнем пасьля Чарнобыля.

Дэпутат Клод Турмэс зь Люксэмбургу ў сваю чаргу адзначыў, што праўдзівая і поўная інфармацыя пра наступствы аварыі дагэтуль хаваецца ад людзей.