Г.Нявыглас: Беларусь ужо пераадолела наступствы Чарнобыля

Радыё Свабода, Менск Г.Нявыглас: Гадавіна чарнобыльскай трагедыі не павінна стаць нагодаю для чарговага фарсу апазыцыі.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Генадзь Нявыглас заявіў, што за апошнія дзесяць гадоў Беларусь пераадолела наступствы катастрофы, захавала й адрадзіла жыцьцё на забруджаных тэрыторыях. Пра гэта спадар Нявыглас заявіў у часе афіцыйнай жалобнай цырымоніі ў парку Дружбы народаў у Менску.