Пяць сутак – за ўлёткі пра "Чарнобыльскі шлях"

Радыё Свабода У Баранавічах (Берасьцейская вобласьць) на пяць сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны актывіст Валеры Шыла.
Спадара Шылу затрымалі ўчора, калі ён распаўсюджваў улёткі пра "Чарнобыльскі шлях". На судзе грамадзкага актывіста зьвінавацілі ў дробным хуліганстве, паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”.