Мілінкевіча выклікалі ў пракуратуру з-за "Чарнобыльскага шляху"

Алег Грузьдзіловіч, Менск Аляксандра Мілінкевіча выклікалі ў пракуратуру Менска на размову з пракурорам Куліком.
Паводле прэсавага сакратара Паўла Мажэйкі, міліцыянты патлумачылі спадару Мілінкевічу, што размова пойдзе пра "Чарнобыльскі шлях". У дадзены момант лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч выехаў да пракуратуры Менску.