Радыё Свабода Нумар адноўленай незалежнай газэты “Вольны горад” з Крычава цалкам прысьвечаны 20-й гадавіне Чарнобылю.
У загалоўнай публікацыі колішні фотакарэспандэнт раённай газэты “Ленінскі шлях” Валеры Пысоў згадвае пра першыя месяцы ліквідацыі аварыі ў Слаўгарадзкім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раёнах Магілёўшчыны.
На першай старонцы нумару зьмешчаны фатаздымак хлопца, які нарадзіўся пасьля Чарнобылю. Ён калека, у яго няма рук.
У нумары друкуюцца ўспаміны сябра КХП БНФ Алеся Чахольскага, якога ў веку 29 гадоў камандзіравалі на працу ў чарнобыльскую зону.
Незалежная газэты “Вольны горад” выходзіць у Крычаве (Магілёўская вобласьць) накладам 299 асобнікаў.
Часам датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у рэдакцыі сканфіскавалі тэхніку. Два тыдні таму, разгледзеўшы скаргі галоўнага рэдактара Сяргея Няроўнага, пракуратура загадала вярнуць абсталяваньне, і газэта змагла аднавіць працу.