Бабруйск: затрыманы тры грамадзкія актывісты

Радыё Свабода, Бабруйск Позна ўвечары ў аўторак у Бабруйску зьатрыманыя грамадзкія актывісты Мікіта Быцэнка, Юры Сьветлакоў і Аляксей Радомскі. Ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, а цяпер чакаюць суду. Прычынай затрыманьня, як вынікае з пратаколу, сталася нібыта “нецэнзурная лаянка і непадпарадкаваньне міліцыянтам”.
Паводле праваабаронцы Ігара Ходзькі, які здалёк назіраў за затрыманьнем, міліцэйскі патруль падышоў да хлопцаў на тралейбусным прыпынку. Міліцыянты спраўдзілі дакумэнты, агледзелі асабістыя рэчы, затым прымусілі хлопцаў сесьці ў машыну і некуды павезьлі. Пазьней стала вядома, што затрыманыя знаходзяцца ў Ленінскім райаддзеле міліцыі, паведаміў Ігар Ходзька.

Уначы высьветліць лёс затрыманых спрабаваў у Ленінскім РАУС дэпутат Бабруйскага гарсавету Алесь Чыгір. Дзяжурны міліцыянт ня здолеў патлумачыць, чаму затрымалі хлопцаў і дзе яны знаходзяцца. У кнізе затрыманьняў было пазначана, што прычынай затрыманьня стала дробнае хуліганства, паведаміў Алесь Чыгір.

Суд над затрыманымі, які раней быў прызначаны на 10 гадзінаў раніцы, адкладзены на больш позьні час.