Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацку прайшлі перамовы паміж прадстаўнікамі гарвыканкаму й грамадзкімі актывістамі, якія рыхтуюцца правесьці ў горадзе месячнік салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным ды іншымі палітзьняволенымі.
Актывісты падалі заяўку на штодзённыя пікеты ля гарадзкога палацу культуры з патрабаваньнем вызваліць былога прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду. Пікеты мусілі ладзіцца з 26 красавіка да 26 траўня, аднак гарвыканкам даў дазвол толькі на адзін пікет. Актывісты гэтае рашэньне апратэставалі, пасьля чаго іх запрасілі на перамовы.
Сёньня гарвыканкам прапанаваў перанесьці пікетаваньне ў гарадзкі парк. Арганізатары акцыі салідарнасьці з гэтым не пагадзіліся, заявіўшы, што гэтай парою парк бязьлюдны і ладзіць там пікетаваньні ня мае сэнсу. У зьвязку з тым яны плянуюць зьвярнуцца дзеля абароны сваіх канстытуцыйных правоў у суд.