Палітычная рада дэмпартыяў абмяркуе плян стварэньня руху "За свабоду"

Радыё Свабода Сёньня адбудзецца паседжаньне палітычнай рады дэмакратычных партый, на якім лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч прапануе на зацьверджэньне структуру і плян стварэньня шырокага руху “За свабоду”. У рух увойдуць дэмакратычныя арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў Кангрэсе дэмакратычных сілаў, а таксама будзе дадзеная магчымасьць далучыцца тым грамадзкім ініцыятывам і проста людзям, якія абудзіліся да грамадзкай актыўнасьці падчас сакавіцкіх маніфэстацый і выбарчай кампаніі.
На паседжаньні будзе прапанаваны плян дзеяньняў на год, які павінен прывесьці да завяршэньня той працэс, які не завяршыўся ў сакавіку – правядзеньне дэмакратычных выбараў і вывад Беларусі з самаізаляцыі. Пра стварэньне шырокага руху “За свабоду” і плян на год будзе заяўлена на “Чарнобыльскім шляху”, паведаміў Радыё Свабода старшыня арганізацыйнага камітэту Віктар Івашкевіч.

Падрабязнасьці – ў нашым вечаровым эфіры і пазьней на нашым сайце.