"Зуброў" затрымалі за джынсы і бэйсболкі з сымбалем Эўразьвязу?

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі пяцёх сяброў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Зубр”. Чацьвёра зь іх раней удзельнічалі ў акцыі на Кастрычніцкай плошчы з 20 да 23 сакавіка.
Увагу міліцыянтаў прыцягнула тое, што маладыя людзі былі апранутыя ў джынсавую вопратку, а на галовах у іх былі бэйсболкі з сымболікай Эўразьвязу.

На Вольгу Сакалову, Леру Хоціну, Сяргея Кулінчанку, Аляксея Мікульчыка склалі пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак, бо ў іхных заплечніках знайшлі газэты “Глоток воздуха”, бюлетэнь “Дзень Волі”, а таксама чатыры ўлёткі з заклікам далучыцца да Чарнобыльскага шэсьця.

За распаўсюд літаратуры без выходных зьвестак прадугледжаная адміністрацыйная адказнасьць у выглядзе папярэджаньня альбо штрафу.