Радыё Свабода У Менску праходзіць нарада лідэраў й актывістаў прадпрымальніцкага руху, якія абмяркоўваюць пасьлявыбарчую сытуацыю і тактыку дзеяньняў дробных бізнэсоўцаў на найбліжэйшую пэрспэктыву.
Сярод удзельнікаў нарады былыя палітвязьні: старшыня каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менску Аляксандар Макаеў, актывіст прадпрымальніцкага руху з Горадні Аляксандар Васільеў, барысаўскі праваабаронца Ігар Леднік.
Паводле ўдзельнікаў нарады, вырашэньне прадпрымальніцкіх праблем у цяперашняй Беларусі немагчыма без палітычных пераменаў.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Паводле ўдзельнікаў нарады, вырашэньне прадпрымальніцкіх праблем у цяперашняй Беларусі немагчыма без палітычных пераменаў.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.