Б.Барусэвіч: Беларусь – галоўная праблема польскай замежнай палітыкі

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Гэтымі днямі ў Польшчы знаходзіцца старшыня рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце ЗША Біл Фрыст, які сустрэўся з кіраўнікамі польскай дзяржавы – прэм’ерам, прэзыдэнтам, міністрам абароны, а таксама маршалкам Сэнату Богданам Барусэвічам.
У часе размовы са спадаром Фрыстам, спадар Барусэвіч адзначыў, што “найвялікшая праблема ў міжнародных дачыненьнях для Польшчы гэта цяперашняя сытуацыя ў Беларусі, дзе парушаюцца правы чалавека”.

Сэнатар Біл Фрыст у сваю чаргу падкрэсьліў, што “амэрыканскі народ цэніць унёсак Польшчы ў падтрымку незалежніцкіх рухаў ва Ўсходняй Эўропе”.