Меру стрыманьня Мікалаю Аўтуховічу зьменяць у чацьвер

Радыё Свабода Стала вядома, што ў чацьвер 13 красавіка пачнецца працэс па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча аб ухіленьні ад выплаты падаткаў. Адначасова будзе разгледжана пытаньне аб зьмене адносна яго меры стрыманьня. Паседжаньне адбудзецца ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні.
Мікалай Аўтуховіч цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага утрыманьня Ваўкавыскага РАУС. Суд пакараў спадара Аўтуховіча арыштам на пяць сутак, тэрмін якога закончыцца ўвечары 13 сакавіка. Пасьля двух месяцаў уцёкаў з-пад хатняга арышту яго затрымалі 8 красавіка ў Менску, дзе прадпрымальнік хаваўся ад суду. На яго быў абвешчаны вышук, а судовы працэс — прыпынены.