Радыё Свабода, Менск Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся суд па справе актывісткі студэнцкага руху Тацяны Хомы супраць Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Выключаная студэнтка падала ў суд на БДЭУ. Разгляд справы працягнецца да 11 красавіка.
Былая студэнтка 4 курсу факультэту міжнародных эканамічных дачыненьняў Тацяна Хома адстойвае сваё права вучыцца ў Беларусі, якога яна цяпер пазбаўленая.
Сёньняшняе паседжаньне, якое цягнулася шэсьць гадзінаў, ня скончылася вынясеньнем прысуду. Судзьдзя Ірына Мардовіч у першай палове дня выслухала погляды двух бакоў: адваката былой студэнткі і юрысконсульта ўнівэрсытэту. Затым судзьдзя, паводле яе словаў, "больш шчыльна чытала дакумэнты".
Паколькі Тацяна Хома і ейныя сябры лічаць, што ў гэтым выключэньні прысутнічаюць "палітычныя матывы", я пацікавіўся ў спадарыні Мардовіч, ці даводзілася ёй раней разглядаць падобныя справы. Судзьдзя адказала коратка:
(Мардовіч: ) "У нас такая праца. У ёй усё здараецца".
Тацяну Хому выключылі з эканамічнага ўнівэрсытэту летась, 24 лістапада. Студэнтку чацьвёртага курсу вінавацяць у тым, што яна не паведаміла кіраўніцтву ўнівэрсытэту пра сваю паездку ў Францыю, дзе Тацяна Хома была абраная ў Раду ESIB (Нацыянальныя зьвязы студэнтаў Эўропы). Гэтая арганізацыя існуе ад 1982 году і аб''ядноўвае міжнародныя студэнцкія арганізацыі больш як трыццаці краінаў Эўропы.
Выезд у Францыю, дзе ў той час была складаная ўнутраная сытуацыя, кваліфікуецца ня толькі як вельмі грубае парушэньне правілаў унутранага распарадку ўнівэрсытэту, але і “як адкрытую непавагу да БДЭУ як арганізацыі, якая нясе юрыдычную і маральную адказнасьць за бясьпеку студэнтаў у працэсе навучаньня”.
Спадарыня Хома гаворыць, што сёньняшняе паседжаньне чарговым разам пераканала яе, што дух свабоды і вольнасьці, многія гады ўласьцівы такім навучальным установам, як унівэрсытэты, зьнікае зь беларускіх ВНУ:
(Хома: ) "Пра паняцьце свабоды чалавека ці канстытуцыйныя правы размова нават не ідзе, настолькі тут усё зарэгуляванае".
Дата паседжаньня суду некалькі разоў пераносілася зь ініцыятывы ўнівэрсытэта. І ў выніку была прызначаная на 21 сакавіка – адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Але ў ноч на 21-е сакавіка Тацяна Хома разам зь сябрамі была затрыманая каля Кастрычніцкай плошчы. У выніку ў гэты дзень адбыўся іншы суд, паводле рашэньня якога Тацяна знаходзілася 10 сутак у спэцпрымальніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.