Радыё Свабода, Менск Супрацоўнікі міліцыі адпусьцілі арыштаваных грамадзянаў Расеі, якіх затрымалі ў часе ліквідацыі намётавага лягеру ўначы з 23 на 24 сакавіка.
Згодна з пратаколам затрыманьня і пастановай суду, расейцаў мусілі адпусьціць на волю ў 3 гадзіны ночы.
Расейцаў прывезьлі ва ўпраўленьне міліцыі Цэнтральнага раёну. Ім паведамілі, што яны павінны пакінуць краіну сёньня ўвечары. Пры гэтым міліцыянты пацікавіліся, ці ёсьць у іх грошы. Такім чынам, гэтая дэпартацыя адбудзецца за кошт саміх грамадзянаў Расеі, якіх дэпартуюць. Яны прыехалі ў Беларусь у дзень выбараў і заставаліся на плошчы разам з апазыцыянэрамі. За выключэньнем праваабаронцы і журналіста Аляксандра Падрабінека, расейцы зьяўляюцца сябрамі грамадзкай арганізацыі “Оборона”.