Радыё Свабода У турме на вуліцы Акрэсьціна працягваюць адбываць зьняволеньне ўдзельнікі намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы й масавага шэсьця 25-га сакавіка ў Менску. Некалькі дзясяткаў чалавек, арыштаваных падчас разгону акцыяў пратэсту, былі пакараны максымальным тэрмінам адміністрацыйнага арышту — 15 сутак. Увесь гэты час да іх прыходзяць сваякі, знаёмыя й сябры.
Адміністрацыя турмы забараняе сваякам прыносіць перадачы часьцей, чым раз на пяць дзён. Таму каля турэмных сьцен цяпер знаходзяцца пераважна сябры, калегі й аднакурсьнікі зьняволеных.
(Юначка: ) “Сябар — студэнт РТІ, а я — студэнтка БДУ. Мы прыйшлі да яго зь перадачай. Яны там вельмі прасілі больш вады, газэт — нейкай інфармацыі. І — усё. Ежы яны не прасілі. Казалі, што ў камэрах цёпла. Гэта праз тых людзей мы ведаем, якіх ужо выпусьцілі”.
(Карэспандэнтка: ) “Астатнія вашы сябры — таксама студэнты? Ці хвалюецеся вы за іхны далейшы лёс, за статус студэнтаў?”
(Юнак: ) “Канечне, ёсьць студэнты. Адзін з маіх сяброў навучаецца ў Акадэміі мастацтваў, ці, дакладней сказаць, пэўна, — навучаўся. Што зь ім цяпер, — я нават ня ведаю”.
(Юначка: ) “Мы падыходзілі да дэкана й прасілі, каб яго не адлічвалі з унівэрсытэту, бо ён сірата: у яго ёсьць толькі бабуля старэнькая, сястра — і ўсё”.
(Карэспандэнтка: ) “І што вам адказалі?”
(Юначка: ) “Нічога. Сказалі толькі, што яшчэ будуць разьбірацца”.
(Карэспандэнтка: ) ”Што вы пра ўсё гэта думаеце?”
(Юначка: ) “Ну, што я думаю? Несправядліва гэтак рабіць. Да прыкладу, стаялі гэтыя з БРСМу. Ня ведаю, санкцыянаваны гэты мітынг, не санкцыянаваны — але ім нічога не было. Чаму ж з гэтымі людзьмі робяць такое?”
Многім даводзіцца прыдумляць сваё сваяцтва зь вязьнямі турмы, бо ад чужых людзей прымаць перадачы па-ранейшаму адмаўляюцца.
(Юнак: ) “Я прыйшоў да свайго сябра Сенчанкі Аляксандра, які вучыцца на 4 курсе БДУ. Ён знаходзіўся на плошчы, адтуль яго й забралі ў 3 гадзіны 15 хвілін. Не пускаюць. Кажуць, што мусіць быць сваяк. А ён сам зь Віцебску. Буду пісаць паперу й казаць, што я — брат па бацьку (сьмяецца). Інакш — ніяк”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы таксама разам вучыцеся?”
(Іншы юнак: ) “Так, разам. Але ня толькі ён быў затрыманы ў тую ноч з нашай групы, а яшчэ трох студэнтаў. Іх ужо вызвалілі”.
(Карэспандэнтка: ) “Што зь імі цяпер?”
(Юнак: ) “Нічога. Разьбіраюцца пакуль што”.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы ўсё гэта расцэньваеце?”
(Юнак: ) “Так не павінна быць. Мой сябар прыйшоў на плошчу — нікога ня біў, не парушаў ніякіх законаў. А яго арыштавалі на 15 сутак. І вось цяпер ён сядзіць у камэры. Але трэба змагацца. Як — трэба думаць”.