Прэм’ер Польшчы заклікаў Лукашэнку вызваліць Машкевіча

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч заклікаў сёньня Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча.
(Марцінкевіч: ) “Спадар Лукашэнка, патрабую, каб вы неадкладна вызвалілі з турмы Марыюша Машкевіча. І ня толькі таму, што гэта наш былы амбасадар, але таму, што гэты чалавек патрабуе дапамогі лекараў”.