Міколу Маркевічу дазволілі выезд за мяжу

Радыё Свабода Гарадзенскаму журналісту Міколу Маркевічу паставілі сёньня штамп у пашпарце, які дазваляе выезд за мяжу. Гэты дазвол ён атрымаў са спазьненьнем на дванаццаць дзён.
Спадар Маркевіч зьвязвае станоўчы вынік для сябе з тым, што пра адмову паставіць яму штамп у пашпарце паведамілі сродкі масавай інфармацыі, а сам ён напісаў скаргі ў Ленінскую раённую і ў абласную пракуратуры.

Мікола Маркевіч зьяўляецца адным з кіраўнікоў Радыё Рацыя, праца якога нядаўна адноўлена ў Польшчы.