КДБ не дае дазволу на выязны штамп для М.Маркевіча

Радыё Свабода Гарадзенскі журналіст Мікола Маркевіч замяніў стары пашпарт на новы, аднак яму ня ставяць дазвольнага штампу на выезд з краіны, хаця ён заплаціў грошы наперад за тры гады.
У Ленінскім раённым АВІРы Маркевічу адказваюць, што пакуль на прастаўленьне штампа не дае дазволу КДБ.

Мікола Маркевіч лічыць такія дзеяньні абсалютна незаконнымі. Апроч іншага, журналіст зьвязвае іх з тым, што ён зьяўляецца адным з кіраўнікоў радыё "Рацыя”, праца якога нядаўна адноўленая. Рэдакцыя знаходзіцца ў Беластоку, а вяшчаньне адбываецца з польскай тэрыторыі на Беларусь.