Радыё Свабода, Менск Сёньня падпісчыкі газэты “Народная воля” атрымаюць сьвежы нумар. Галоўны рэдактар выданьня Іосіф Сярэдзіч паведаміў Радыё Свабода, што выхад аднаўляецца пасьля двухтыднёвага вымушанага перапынку.
Учора ў Смаленску быў надрукаваны падвойны нумар (№ 48 – 49). Уначы ён быў дастаўлены ў Менск.
Са словаў Іосіфа Сярэдзіча, наклад газэты зьменшаны. “Гэта своеасаблівая засьцярога на выпадак затрыманьня, – удакладніў галоўны рэдактар, – на беларуска-расейскай мяжы па-ранейшаму застаюцца арыштаваныя раней пяць нумароў “Народнай волі”, агульны наклад якіх каля 300 тысяч”.
Падрабязнасьці пра вяртаньне “Народнай волі” слухайце ў вечаровым эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.