Польскі прэм''ер абяцае дадатковыя захады ў пытаньні Беларусі

Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч заявіў, што Варшава “зробіць чарговыя захады ў справе Беларусі, калі сытуацыя ў гэтай краіне не зьменіцца”.
(Марцінкевіч: ) “Усе захады, якія можна было зрабіць, мы зрабілі. Рыхтуем таксама чарговыя крокі ў справе Беларусі, калі сытуацыя ў гэтай краіне не зьменіцца – аднак я не магу цяпер пра ўсё гаварыць. Заўтра ў Варшаве я сустрэнуся зь лідэрам беларускай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам – будзем размаўляць, сярод іншага, пра дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Але пра гэта пагаворым заўтра, пасьля сустрэчы са спадаром Мілінкевічам”.