Кандаліза Райс высока ацаніла беларускую апазыцыю

Радыё Свабода, Гародня Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс, выступаючы ў Сэнаце, высока ацаніла палітычную апазыцыю ў Беларусі. Райс мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка быў зьдзіўлены сілай апазыцыі пасьля правядзеньня выбараў.
Паводле Дзяржсакратаркі ЗША беларуская апазыцыя стала больш моцнай за апошні год, і існаваньне апазыцыі зьяўляецца дасягненьнем у Беларусі, якую Райс назвала апошняй дыктатурай ў Эўропе.