Ірыне Казулінай паведамілі, што яе муж ня ў Жодзінскім ізалятары

Радыё Свабода, Менск Жонка Аляксандра Казуліна раніцай 27 сакавіка зьбіралася выехаць у Жодзіна, каб перадаць свайму мужу харчы й рэчы. Напярэдадні яна зьвярнулася ў гарадзкую пракуратуру з просьбай паведаміць ёй дакладнае месцазнаходжаньня яе мужа Аляксандра Казуліна.
У гарадзкой пракуратуры ёй заявілі, што Аляксандар Казулін нібыта ня ў Жодзінскім сьледчым ізалятары, што ён затрыманы паводле справы аб хуліганстве 2 сакавіка, і таму мусіць знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Пакуль праверыць гэтыя зьвесткі не ўдаецца. Тэлефон прэсавай службы гарадзкой пракуратуры маўчыць, а ў спэцаддзеле ізалятару на Валадарскага, куды скіроўвае дзяжурны ізалятару, адказваюць, што даведак не даюць.