Ля былога намётавага лягеру людзі пакідаюць бел-чырвона-белыя букеты

Радыё Свабода Цягам сёньняшняга дня на Кастрычніцкую плошчу ў Менску прыходзілі бацькі й знаёмыя затрыманых тут 24 сакавіка ўдзельнікаў акцыі пратэсту.
На месцы, дзе стаяў намётавы гарадок, паклалі букеты зь белых і чырвоных кветак. Супрацоўнікі камунальнай службы гэтыя кветкі даволі хутка прыбралі. За плошчай назіраюць міліцэйскія пасты. Але яны не перашкаджаюць тым людзям, што спыняюцца ля месца ранейшай акцыі.