Радыё Свабода, Прага Падзеі ў Менску камэнтуе Ніна Шыдлоўская, прэсавая сакратарка Аляксандра Казуліна (этэр 25 сакавіка 2006 г.)
(Шыдлоўская: ) “Адкуль узялася ініцыятыва Казуліна ісьці на Акрэсьціна? Пачалі падыходзіць групы людзей і казаць, што трэба ісьці на Акрэсьціна. Зразумела, што яшчэ некалькі хвілінаў мітынгу -- і людзі пачнуць разыходзіцца. Зразумела, што такім акцыям павінна быць нейкае лягічнае завяршэньне. Людзей сышло з Казуліным досыць шмат. Калі мы ішлі, наперадзе разам з Казуліным былі сьвятары. Казулін пастаяна спрабаваў рэгуляваць рух, каб людзі не выходзілі на праезжую частку, каб не парушалі правілы...”
(Карэспандэнт: ) Спадарыня Ніна, а што Вы можаце сказаць наконт ацэнкі Алесем Мілінкевічам закліку ісьці на Акрэсьціна як правакацыйнага?
(Шыдлоўская: ) “Ведаеце, у мяне , шчыра кажучы, акрамя эмоцыяў... Зараз вельмі цяжка нешта сказаць, але эмоцыі наступныя: боль, жаль і расчараваньне. Калі чалавек (я маю ў дадзеным выпадку Казулін) адчувае настрой людзей, і праводзіць абсалютна мірную акцыю пратэсту, яго абвінавачваюць у тым, што ён справакаваў сутыкненьні... Даруйце, гэта ня так. Зараз гэтыя ацэнкі Мілінкевіча... Я магу сказаць адно -- ці то сам Мілінкевіч баіцца страціць лідэрства... З намі, разам з Казуліным, ішлі па вуліцы Няміга людзі са сьцягамі Мілінкевіча, джынсавымі. Падобна на тое, што чалавек проста баіцца і зараз спрабуе максымальна дыстанцыянаваца ад таго, што сёньня было. А вось па якіх прычынах ён гэта робіць -- я не магу сказаць. Але ён зараз працуе на руку ўладзе”.
(Карэспандэнт: ) Ці дапускаеце Вы пасьля сёньняшняга дня і сёньняшніх падзеяў нейкую супрацу каманды Казуліна і каманды Мілінкевіча?
(Шыдлоўская: ) “Мілінкевіч і ягоная каманда -- гэта не адно і тое ж. У камандзе Мілінкевіча ёсьць нармальныя. разумныя людзі. Калі браць шырэй тых людзей, якія падтрымалі Мілінкевіча -- там вельмі шат талковых, рэальных людзей. якія і могуць стаць той новай хваляй, новай сілай. З самім Мілінкевічам -- я маю вялікія сумненьні, што можна працягваць працаваць”.