Павал Мажэйка пра сваё затрыманьне

Радыё Свабода Павал Мажэйка сёньня быў затрыманы міліцыяй, пасьля ўмяшаньня Аляксандра Мілінкевіча яго адпусьцілі. Вось што спадар Мажэйка паведаміў пра сваё затрыманьне:
(Мажэйка: ) "У пастарунку міліцыі ў Цэнтральным РУУС намесьнік начальніка сказаў, што супраць мяне маюць намер завесьці крымінальную справу нібыта за супраціўленьне работнікам міліцыі, пазьней яе перакваліфікавалі ў хуліганства, а пасьля наагул выпусьцілі. Мне цяжка ацаніць, з чым гэта зьвязана, магчыма, гэта запалохваньне, магчыма, гэта спроба прыбраць людзей з бліжэйшага атачэньня Мілінкевіча, але я лічу, што толькі нейкім цудам мне ўдалося выйсьці зь міліцыі".