Спэцназ і АМАП перакрылі шлях калёне. Рыхтуюцца да затрыманьняў

Радыё Свабода Пад мостам ля будынку райвыканкаму Маскоўскага раёну Менску шлях калёне, якая рухалася да спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна, перакрылі некалькі шэрагаў АМАПу і спэцназу.
З рацыяў міліцыянтаў можна пачуць, што яны чакаюць, каб калёна дайшла да бязьлюднага месца, дзе і мяркуюць затрымаць удзельнікаў шэсьця.