Выступленьне дэпутаткі польскага Сэйму

Радыё Свабода, Менск На мітынгу ў сквэры Янкі Купалы выступіла дэпутатка польскага Сэйму ад Партыі права й справядлівасьці Малгажата Гасіньска.
Яна выказала салідарнасьць са змаганьнем беларускага народу за праўду аб выбарах і абвясьціла заяву прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча: усе студэнты Беларусі, якіх за ўдзел у апазыцыйных мітынгах выключаць зь беларускіх ВНУ, будуць прыняты для бясплатнага навучаньня ў польскіх унівэрсытэтах.