Радыё Свабода Выступаючы на мітынгу ў сквэры імя Янкі Купалы, Аляксандар Мілінкевіч абвясьціў аб стварэньні Народнага руху за свабоду.
Ён сказаў, што ўдзельнікі гэтага руху дойдуць да ўсіх гарадоў і вёсак краіны, каб давесьці да людзей праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне.