Дэманстранты працягваюць зьбірацца ў сквэры імя Янкі Купалы

Радыё Свабода, Менск Аляксандр Мілінкевіч падыйшоў да сабраных каля Палаца прафсаюзаў людзей і заклікаў іх ісьці ў ськвэр імя Янкі Купалы.
Ён сам узначаліў калёну, у якой знаходзіцца каля 3000 чалавек, калёна рушыла за ім. Тым людзям, што сабраліся каля унівэрсаму “Цэнтральны”, міліцыянты перагарадзілі дарогу з тым, каб ня даць ім аб’яднацца з калёнай пад кіраўніцтвам Мілінкевіча.