Каля тысячы дэманстрантаў накіравалася да плошчы Свабоды

Радыё Свабода, Менск
На плошчы Свабоды ўжо стаіць калёна людзей. Мяркуецца, што разам яны паспрабуюць прайсьці да Купалаўскага сквэру. Канцэнтраваныя сілы АМОНу, узброенага дубінкамі, высадзілі з машын і аўтобусаў ў раёне Нямігі, і яны шчыльнымі шэрагамі акальцоўваюць Кастрычніцкую плошчу ззаду Палацу Рэспублікі.