З Уручча ў цэнтар Менску рухаецца тэхніка

Радыё Свабода, Менск .
З боку Ўручча ў цэнтар гораду па праспэкце Незалежнасьці на вялікай хуткасьці рухаецца калёна з 12-ці аўтобусаў-“пазікаў” і 8-мі вайсковых крытых грузавікоў у суправаджэньні “мігалак” ДАІ. У грузавіках заўважаныя вайскоўцы з шчытамі.