АМАП пачаў выціскаць людзей з Кастрычніцкай плошчы

Радыё Свабода, Менск Супрацоўнікі АМАПу выціскаюць людзей з плошчы, дзе сабралася агулам каля сотні чалавек.
Міліцыянты кажуць, што знаходзіцца ў гэтым месцы нельга, бо тут прыбіраюць каток. На прылеглых вуліцах сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, якія спрабуюць патрапіць на плошчу.