Карэспандэнтка газэты “Лібэрасьён” Лярэн Мілё выпушчаная на волю

Радыё Свабода Журналістка францускай газэты “Лібэрасьён” Лярэн Мілё, затрыманая сёньня ўвечары на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, вызваленая.
Лярэн Мілё затрымалі, калі міліцыя выціскала людзей з Кастрычніцкай плошчы. На працягу ўсёй пятніцы на Кастрычніцкую плошчу прыходзілі людзі, абураныя начным разгонам міліцыяй палаткавага гарадка.