Польскі Сэйм: "Беларусы, суседзі, сябры – мы з вамі"

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня польскі Сэйм адзінагалосна прыняў дзьве ўхвалы ў справе Беларусі – у адной дэпутаты асудзілі Аляксандра Лукашэнку за апошнія рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірнай акцыіі пратэсту, а ў другой прызналі прэзыдэнцкія выбары фальсыфікаванымі і заклікалі да правядзеньня паўторных выбараў.
“Сэйм Польшчы зь вялікай занепакоенасьцю атрымлівае ўсё больш інфармацыі пра рэпрэсіі супраць беларускай дэмакратычнай апазыцыі - сёньня ўначы бала ўжытая грубая сіла супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыяў вынікаў выбараў. Шмат зь іх зьбітыя, сотні арыштаваныя, у тым ліку і грамадзяне Польшчы. Гэты жорсткі крок чарговы раз ставіць перад міжнароднай супольнасьцю пытаньне аб парушэньнях правоў чалавека беларускімі ўладамі. Мы асуджаем захады Алляксандра Лукашэнкі”, - гаворыцца ў заяве Сэйму.

Дэпутаты запатрабавалі ад польскага ўраду зрабіць рашучыя захады на карысьць пашырэньня на ўвесь Эўрапейскі зьвяз санкцыяў супраць беларусіх уладаў.

“Папярэджваем: вольны сьвет не забудзеца на тых, хто выступае супраць уласнага народу. Абяцаем: вольны сьвет не пакіне самотнымі беларусаў, якія церпяць ад рэпрэсіяў за барацьбу за правы, якія ім належаць. Беларусы, суседзі, сябры – мы з вамі,” – гаворыцца ў заяве.

У другой ухвале, якая таксама была прынятая адзінагалосна, адзначачаецца, што Сэйм, бяручы пад увагу інфармацыю ад назіральнікаў ад АБСЭ, а таксама паведамленьні мэдыяў аб хадзе выбараў, прызнае гэтыя выбары фальсыфікаванымі.

“Маштабы парушэньня дэмакратычных стандартаў жахлівыя . Дэмакратычная польская дзяржава, усьведамляючы масавасьць парушэньняў правоў чалавека і дэмакратычных правілаў, ня можа прызнаць, што мінулыя выбары ў Беларусі адлюстроўвалі волю беларускага народу. Мы жааем братняму беларускаму народу хуткай рэалізацыі мараў аб свабодзе. Сэйм зьвяртаецца да ўсіх краінаў сьвету з заклікам быць салідарнымі і дапамагаць беларускаму народу, які застаецца пад уціскам і намагаецца паканаць дыктатуру”, - адзначаецца ва ўхвале польскага Сэйму.

***************

Між тым кіраўнік дэпутацкай групы салідарнасьці зь Беларусьсю польскага Сэйму Робэрт Тышкевіч так пракамэнтаваў для нашага радыё апошнія падзеі ў Менску.

(Тышкевіч: ) “Я думаю, што ўрэшце паказалася праўдзівае аблічча дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Так як мы і думалі – рэжым ужыў сілу ўначы, калі не было журналістаў і камэраў, ужыў сілу супраць невялікай групы людзей, чый пратэст меў выключна мірны характар. Польскі Сэйм ужо адрэагавазў на гэтыя непрымальныя паводзіны беларускіх уладаў, заклікаўшы ўрад узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі”.