Амбасадары краін Эўразьвязу абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі

Радыё Свабода Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёньня ў амбасадзе Латвіі ў Беларусі адбылася сустрэча кіраўнікоў дыпляматычных місій краін Эўразьвязу, акрэдытаваных у Менску. На ёй абмяркоўвалася сытуацыя, зьвязаная з ліквідацыяй намётавага гарадку ў цэнтры сталіцы.
Паводле інфармацыі, атрыманай ад аднаго з удзельнікаў сёньняшняй сустрэчы, афіцыйная рэакцыя на падзеі ў Беларусі прагучыць з Брусэлю, дзе месьцяцца галоўныя структуры Эўразьвязу.

Цяпер у Эўразьвязе старшынюе Аўстрыя, але, паколькі дыпляматычнага прадстаўніцтва гэтай краіны ў Беларусі няма, яе функцыі выконвае амбасада Латвіі.