"Гэты гвалт не даруе ні міжнародная грамадзкасьць, ні беларуская"

Радыё Свабода Наш карэспандэнт гутарыць зь лідэрам Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Вацлавам Арэшкам пра першую рэакцыю на ліквідацыю намётавага мястэчка і пра ідэю стварэньня на плятформе кааліцыі дэмакратычных сілаў грамадзкай ініцыятывы “Рух за Свабоду”.
(Арэшка: ) "Я думаю, што гэты гвалт не даруе ні міжнародная грамадзкасьць, ні беларуская. 25-га неабходна зьбірацца: трэба даказаць людзям, што мы грамадзтва, што мы будзем змагацца за яго. Уся гэтая сытуацыя сапраўднай беларускай сытуацыі".

(Карэспандэнт: ) "Вы думаеце, што людзі не пабаяцца прыйсьці на плошчу?"

(Арэшка: ) "Людзі прыйдуць. Я ня думаю, што ўсё гэта скончыцца абсалютна мірна, але людзі павінны прыйсьці".

(Карэспандэнт: ) "Учора было паседжаньне Асамблеі няўрадавых арганізацыяў. Аб чым на ім гаварылася? Ці прадбачылі вы сытуацыю?"

(Арэшка: ) "Разглядалася сытуацыя на 25-е, і ў першую чаргу – мірны варыянт. Спачатку мы думалі аб тым, як будзе далей разьвівацца Рух за свабоду. Я думаю, што цяпер зьяўленьне такога руху было заяўлена. Я думаю, што гэта рэальнасьць, і гэты рух прывядзе да нейкіх зьменаў у Беларусі. Ён павінен аб''яднаць зараз усіх тых, хто прыходзіў на плошчу, хто падтрымаў гэтую плошчу, незалежна ад таго, хто гэта – "зубры", камуністы, БНФ-аўцы. Гэта тое, што для ўсіх зараз адно".

(Карэспандэнт: ) "Што, на Вашую думку, можна зрабіць сёньня, зараз, праз гадзіну?"

(Арэшка: ) "Самае галоўнае – не баяцца".