Радыё Свабода Сярод затрыманых ўдзельнікаў акцыі большасьць складаюць студэнты. Вядомы прозьвішчы некаторых затрыманых– гэта сустаршыня незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч, Андрусь Юркоў з Дрыбіна, Валадар Цурпанаў з Магілёва, Яўген Казлоў зь Менску, Віктар Арцем’еў зь Сеньніцы Менскага раёну, Алег Дзячкоў з Магілёва, Мікалай Ільін, які атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, калі намагаўся пранесьці ў лягер біятуалет.
Затрыманыя пляменьнікі Аляксандра Казуліна Аляксей і Аляксандр, сын Уладзімера Арлова Багдан, былы амбасадар Польшчы Марыюш Машкевіч, палітык Валянціна Палевікова.
Журналіст Вадзім Казначэеў прад’яўляў байцам спэцназу сваё пасьведчаньне, але яны яго запіхнулі ў аўтазак. Вадзім патэлефанаваў па мабільным тэлефоне і сказаў, што знаходзіцца ў адной машыне з Валянцінай Палевіковай.
Сярод затрыманых шмат непаўнагадовых школьнікаў. Іх будуць трымаць у спэцпрыёмніку для непаўнагадовых. Іх могуць забраць бацькі цягам некалькіх гадзінаў.
Астатніх затрыманых заўтра канвой даставіць у розныя раённыя суды Менску.