3:10 Пачаўся штурм і затрыманьні

Радыё Свабода Спэцназаўцы людзей гвалтам вядуць у браніраваныя МАЗ''ы. З двух бакоў стаяць па чатыры машыны. Людзі крычаць. Іх запіхваюць у аўтазакі.
Усіх дэманстрантаў вельмі хутка загружаюць у гэтыя машыны. Людзі супраціўляюцца. Яны ўзяліся за рукі. Трымаюць адзін аднаго. Але іх вырываюць па адным. У першую чаргу вырываюць людзей з краю.