3:07 Рыхтуецца штурм лягеру

Радыё Свабода На Кастрычніцкую плошчу падагналі шэсьць грузавікоў МАЗ і аўтобусы, поўныя спэцназаўцаў, у бронекамізэльках, у шлемах і з дручкамі.
Журналістаў не пускаюць бліжэй, чым за 50 мэтраў.

Цяпер зьявіўся дадатковы ланцуг спэцназаўцаў у шлемах.

Увесь лягер абкружаны двайным колам.

Людзі ў ім узяліся за рукі і маўчаць. Ім усім загадалі сесьці на зямлю праз мэгафон.

Грукат грузавікоў заглушае ўсё. Міліцыянты нешта аб''яўляюць у мэгафон, але нічога не чуваць там, дзе стаяць журналісты.

Дзьверы грузавікоў адчыняюцца, зь іх выскокваюць спэцназаўцы.