Удзельнікі акцыі на Кастрычніцкай плошчы прынялі заяву

Радыё Свабода Удзельнікі акцыі абвясьцілі сьпіс умоваў, пры выкананьні якіх яны гатовыя сысьці з плошчы. Сярод пунктаў – паўторныя выбары, роспуск ЦВК, вызваленьне палітвязьняў.
Перш за ўсё дэманстранты патрабуюць правядзеньня паўторных прэзыдэнцкіх выбараў.

Па-другое, яны патрабуюць распусьціць Цэнтравыбаркам і сфармаваць новы ЦВК, у якім будуць рэпрэзэнтаваныя ўсе палітычныя сілы краіны.

Па-трэцяе, удзельнікі акцыі патрабуюць вызваліць усіх тых, хто быў асуджаны або арыштаваны па палітычных матывах.

Па-чацьвертае, прыцягнуць да адказнасьці ўсіх тых, хто прычынны да фальсыфікацыяў і парушэньня заканадаўства.

Удзельнікі акцыі заявілі, што толькі пры выкананьні ўсіх пералічаных умоваў яны пакінуць Кастрычніцкую плошчу і згорнуць сьцягі.

Гл.таксама • Дзень пяты: онлайн-рэпартаж з Кастрычніцкай плошчы