Баранавічы: затрымалі актывіста штабу Мілінкевіча

Радыё Свабода Раніцай 23 сакавіка ў Баранавічах затрымалі актывістаў выбарчай кампаніі Сяргея Гоўшу і Віктара Сырыцу.
Як паведаміў іхны баранавіцкі сябра Карней Пятровіч, спадара Гоўшу міліцыянты затрымалі, калі ён падыходзіў да ўласнага гаражу, каб забраць машыну, а спадара Сырыцу — на вуліцы каля дому.

Абодва затрыманыя зьбіраліся сёньня сустракаць пасьля 7 сутак арышту яшчэ аднаго актывіста выбарчай кампаніі Сяргея Андрушчанку. Цяпер Сяргей Гоўша і Віктар Сырыца знаходзяцца ў міліцэйскім пастарунку.