Адстаўныя вайскоўцы на плошчы абражаюць удзельнікаў пратэсту

Радыё Свабода Прыблізна два дзясяткі вэтэранаў і адстаўных ваенных, якіх раніцай сабралі ў Доме афіцэраў і там рыхтавалі да выхаду на Кастрычніцкую плошчу, падышлі да пратэстоўцаў і абражаюць людзей у ачапленьні намётавага гарадка нецэнзурнымі выразамі і лаянкай.
Іхныя паводзіны ствараюць канфліктную і непрыемную атмасфэру. Ачапленьне не падпускае іх да намётаў.

Кожнага разу калі машыны, якія праяжджаюць міма намётавага гарадка, сыгналяць і вітаюць пратэстоўцаў, супрацоўнік ДАІ перадае па рацыі іх парамэтры, на наступным скрыжаваньні машыны спыняюць міліцыянты і кіроўцаў штрафуюць.