Марцінкевіч: рэпрэсаваныя студэнты давучацца ў польскіх ВНУ

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч адгукнуўся на заклік прадстаўнікоў беларускай апазыцыі дапамагчы студэнтам, якіх выключаюць з ВНУ за ўдзел ў акцыях пратэсту. Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што такія студэнты могуць разьлічваць на дапамогу Польшчы.
(Марцінкевіч: ) “Кожны такі студэнт, якога выключаць з ВНУ за ўдзел у дэманстрацыях пасьля выбараў у Беларусі, атрымае магчымасьць зьвярнуцца ў польскую вышэйшую навучальную ўстанову, каб скончыць сваю вучобу”.