Жыхары намётавага гарадка пачынаюць збор подпісаў за перавыбары

Радыё Свабода Cёньня ўдзельнікі акцыі будуць праводзіць агітацыйна-палітычную кампанію з заклікам годна адзначыць Дзень Волі, а таксама будуць зьбіраць подпісы людзей пад зваротам "Лічу выбары прэзыдэнта Беларусі 2006 года сфальсыфікаванымі. Патрабую правесьці перавыбары ў адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам рэспублікі Беларусь".
Гаворыць камэндант намётавага гарадка А.Мазур:

(Мазур: ) "Мы вырашылі, што патрэбна неяк рэагаваць на тое, што былі сфальсыфікаваныя выбары.і тое што вялікая колькасць грамадзянаў была проста падманутая. Таму былі зробленыя такія лісты, уласная наша ініцыятыва – праводзіць збор подпісаў людзей, якія будуць падыходзіць да намётавага гарадка".