Радыё Свабода Зьміцер Гурневіч – беларускі студэнт, які вучыцца ў Варшаве – быў затрыманы ў аўторак позна ўвечары ў Менску, калі як пазаштатны карэспандэнт рабіў матэрыялы для "Радыё Палёнія" з Кастрычніцкай плошчы.
Зьміцер быў адвезены ў Фрунзенскі РАУС, а потым асуджаны на 10 сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.